Сілавікі правялі затрыманні ў Шчучыне
15 гадоў таму
Затрыманні прайшлі ў Гарадзенскім занальным інстытуце раслінаводства Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў Шчучыне. Пра гэта паведамілі ў мясцовым Telegram-канале сілавікоў.
Цягам двух дзён там затрымалі некалькі супрацоўнікаў. Іх прыцягнулі да адказнасці за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў у інтэрнэце. Названы інстытут – гэта навукова-даследчая ўстанова, якая бярэ свой пачатак ад Віленскай батанічна-сельскагаспадарчай доследнай станцыі.
Як піша hrodna.life, раней масавыя затрыманні на Гарадзеншчыне праходзілі ў Лідзе, Ваўкавыскім раёне і Карэлічах.