Сілавікі прыехалі да дому журналісткі Таццяны Смоткінай (абнаўляецца)



„Пад’ехалі і да майго дома міліцыянты. Стаіць машына пакуль каля дома, міліцыянты чытаюць у ёй нейкія паперы пакуль. Усё, выходжу з сацсетак”, – напісала Таццяна Смоткіна ў Фэйсбуку.

Міліцыянты пастаялі каля дома недзе паўгадзіны, адзін з іх чытаў і перабіраў паперы, другі паразмаўляў з суседзямі. Пасля ім хтосьці патэлефанаваў і яны з’ехалі. Вобшуку пакуль не было.

Яшчэ раней міліцыянты прыехалі дахаты з ператрусам да берасцейскага журналіста Максіма Хлябца, па якой крымінальнай справе – таксама невядома. Другі дзень запар дзяржаўныя структуры здзяйсняюць сапраўдны тэрор супраць беларускіх незалежных журналістаў.

Ператрус у Максіма Хлябца скончыўся, у яго забралі мабільныя тэлефоны і кампутарную тэхніку. Самога журналіста не затрымлівалі.

Беларускае Радыё Рацыя