Сілавікі ўзялі ў абарот забеспячэнцаў Беларускай чыгункі



Партал Tut.by са спасылкай на ўласныя крыніцы расказаў пра расследаванне карупцыі ў падраздзяленні забеспячэння Беларускай чыгункі. Пра тое, што Генпракуратура зацікавілася карупцыяй на Беларускай чыгунцы, паведамлялася яшчэ летам. Тады сцвярджалася, што ў першым паўгоддзі двух працаўнікоў асудзілі за атрыманне хабару, двух — за злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, аднаго — за даванне хабару. А агулам за гэты перыяд зафіксавалі 17 фактаў атрымання хабару на чыгунцы.

Цяпер расследуюць справу аб карупцыі ў лакаматыўным дэпо і забеспячальным падраздзяленні. Топ-менеджараў падазраюць у карупцыі, у час ператрусаў у іх дома знайшлі «ад 100 да 500 тысячаў даляраў». Іх спачатку затрымалі. А неўзабаве шмат хто сышоў пад заклад.

Фота: yandex.by