Сілавікі затрымалі галоўнага спецыяліста Мінадукацыі
У Менску затрымалі супрацоўніка Міністэрства адукацыі Сяргея Навумчыка. 35-гадовы мужчына працуе на пасадзе галоўнага спецыяліста. Кадры яго затрымання і відэа з мужчынам з’явіліся 28 кастрычніка ў неафіцыйным тэлеграм-канале ГУБАЗіКа.
Сілавікі сцвярджаюць, што Навумчык пісаў у «экстрэмісцкіх» чатах каментары з заклікамі да супраціву органам унутраных спраў, а таксама даслаў у бот канала «Чорная кніга Беларусі» персанальныя звесткі некалькіх суддзяў. Супраць затрыманага, як сцвярджаецца, распачалі крымінальныя справы па артыкулах аб распальванні варожасці і незаконных дзеяннях з персанальнымі данымі.