Сілавікі затрымалі не менш за сем чалавек 3-га ліпеня
Не менш за сем чалавек затрымана ў Беларусі 3 ліпеня, у дзень афіцыйнага Дня незалежнасці, паведамляе праваабарончы сайт spring96.org.
У Століне затрыманы 24-гадовы грамадзянін Украіны Павел Рабешка, які мае від на жыхарства ў Беларусі. У яго дома адбыўся ператрус.
У Берасці затрымалі мужа і жонку Дзмітрыя і Юлію Велясніцкіх. На дачы затрыманы жыхар Менска Іван Лобырэў (таксама прайшоў ператрус).
Паведамляецца пра затрыманне Арцёма Цярэшкі, Рамана Барышэўскага, а таксама Дзіны Міхнавец, якую адправілі адбываць адміністрацыйны арышт за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі пратэсту 15 лістапада мінулага года.
2 ліпеня ў Берасцкай вобласці было затрымана не менш за 22 чалавек (у Берасці, Жабінцы, Пружанах і Бярозе).