Сілавікі затрымалі жыхара Салігорска за перапіску з прадстаўніком батальёна «Тэрор»
16 гадоў таму
На відэа ў праўладным тэлеграм-канале дэманструюцца скрыншоты перапіскі, а затрыманы салігарчанін кажа, што нібыта паведаміў у чаце з прадстаўніком «Тэрору» сваю вайсковую спецыяльнасць і тэрмін службы, піша @mediazona_by.
«Пасля гэтага яны хацелі мяне завербаваць для ўдзелу ў ваенных дзеяннях», — кажа ён на відэа.
Па якім менавіта артыкуле затрыманы мужчына — не паведамляецца, аднак на відэа ён кажа, што яму «свеціць артыкул за здраду дзяржаве і за наёмніцтва» (артыкулы 356 і 133 КК).