Сілавікі знялі БЧБ-сцяг, вывешаны ў „Каскадзе”



Невядомыя мужчыны ў Балаклаве і спецвопратцы аліўкавага колеру знялі бел-чырвона-белы сцяг, вывешаны раніцай на тросе паміж дамамі ў жылым комплексе „Каскад” у Менску.

У аперацыі ўдзельнічалі не менш за пяць чалавек. З сабой у іх былі гідраўлічныя нажніцы і лом.

Два чалавекі падняліся на дах і перарэзалі трос, а супрацоўнік у пад’ездзе насупраць уцягнуў сцяг унутр. Яшчэ два чалавекі назіралі за падзеямі ўнізе. Зараз на тэрыторыі „Каскаду” у мікрааўтобусах дзяжураць сілавікі.