Сімвалічнае супадзенне
У Беларусі ўжо стартавалі мерапрыемствы з нагоды 100-годдзя абвяшчэння БНР. Але сёлета ёсць яшчэ не менш знакавы юбілей для беларускай дзяржаўнасці – 150-годдзе прэм’ера БНР, буйнога палітычнага дзеяча краіны Рамана Скірмунта.
Гісторык-краязнаўца Эдвард Злобін упэўнены, што з гэтай нагоды таксама будзе шэраг урачыстасцяў, але галоўнае – упарадкаваць пахаванне Скірмунта:
– Самае галоўнае – каб да 150-годдзя з дня народзінаў Рамана Скірмунта месца яго пахавання было прыведзена ў парадак. Яно абазначана, але абазначана ў пачатку 90-х. У канцы 90-х было нейкае ўпарадкаванне. Але ўсё гэта не на тым годным ўзроўні, якога заслугоўвае такая асоба, як Раман Скірмунт.
Odtwarzacz plików dźwiękowych
Раман Скірмунт адзначыўся як фундатар першых беларускіх газет ды нацыянальна-дэмакратычных арганізацый. Таксама ў 1917 годзе ён узначаліў першы палітычны орган беларускага народа – Нацыянальны Камітэт.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя
