Сімвалы савецкай эпохі: выстава ў Менску



Экспазіцыя, прысвечаная 100-годдзю Лютаўскай і Кастрычніцкай рэвалюцый 1917 года, адкрылася ў менскім Доме-музеі першага з’езду РСДРП.

Гаворыць дырэктар Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі Алег Рыжкоў.

Ніводная іншая краіна не можа пахваліцца, што ў іх на тэрыторыі знаходзіцца аб’ект, з якога пачаліся ўсе падзеі. Таму гэты аб’ект, гэтая выстава і выставачныя залы павінны быць адным з брэндаў горада Менска і нашай краіны ўвогуле. Можа гэта будзе гучаць не зусім карэктна, але тут пачалося будаўніцтва Савецкага Саюза і на тэрыторыі беларускай зямлі яно і скончылася.

Беларусь і Кыргызстан застаюцца апошнімі пастсавецкімі краінамі, якія святкуюць дату Кастрычніцкай рэвалюцыі на дзяржаўным узроўні.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск

Фота аўтара