Сінагога патрабуе дапамогі



Слонімская сінагога – адна з самых старых сінагогаў Беларусі. Яна была пабудавана ў стылі барока ў 1642 годзе.

Сёння сінагога ў Слоніме разбураецца на вачах. Некалькі гадоў таму яе абгарадзілі плотам. А сёння павіліўся і плот, які ляжыць каля помніка XVII cтагоддзя, і нікому гэта не патрэбна.

А яшчэ ў 1990-х гадах планавалася адрэстаўраваць славуты помнік Слоніма. Нават была задумка зрабіць у сінагозе рэспубліканскі музей габрэйскага мастацтва Беларусі. Але так нічога і не атрымалася. Сёння сінагога ў Слоніме тэрмінова патрабуе дапамогі.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім