Сіноптыкі абвясцілі аранжавы ровень з-за моцнай спёкі



Несуцяшальныя прагнозы агучыў Белгідрамет. Сіноптыкі на бліжэйшыя дні – 10, 11 і 12 ліпеня – абвясцілі жоўты ровень небяспекі. Месцамі паветра прагрэецца ажно да “+36” градусаў. 

Чакаецца, што ў краіне анамальная спёка захаваецца цягам усяго наступнага тыдню. Медыкі заклікаюць грамадзян змяньшаць актыўнасць і перасоўванне ўдзень.

Калі ж няма магчымасці пазбегнуць знаходжання пад сонечнымі промнямі, то трэба адпаведна апранацца, – раіць лекар Дзмітрый Паўлаў:

– Калі ўсё ж такі трэба выходзіць на вуліцу, то неабходна насіць лёгкае адзенне, пажадана светлага колеру. Калі трэба працаваць на ўчастку ці агародзе, то рабіць гэта лепш да 10 гадзін раніцы і а 18-й гадзіне.

Суразмоўца дадае, што перадусім у зоне рызыкі асобы, якія маюць сардэчна-сасудзістыя захворванні і людзі з праблемамі ціску.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: tribunapracy.by