Сіноптыкі аб’явілі штармавое папярэджанне
Сёння, 4 лiпеня, у перыяд з 15 да 21 гадзіны на большай частцы тэрыторыі рэспублікі чакаюцца навальніцы. Пры навальніцах у асобных раёнах моцныя ліўні, шквалістае ўзмацненне ветру парывамі да 15-20 м / с, паведамляе Белгідрамет.
Неспрыяльныя з’явы захаваюцца ў ноч на 5 ліпеня.
