Сіноптыкі папярэджваць пра неспрыяльную прыродную з’яву
У Беларусі з-за анамальнай спякоты аб’яўлены на сёння аранжавы ўзровень небяспекі.
Месцамі па краіне паветра прагрэецца ажно да “плюс 33” градусаў. Медыкі заклікаюць грамадзян устрымацца ад выхаду на вуліцу з 12 да 17 гадзін і ўжываць больш звычайнай пітной вады.
У такую спякоту – сонца не нясе карысці арганізму чалавека, – адзначае супрацоўнік пінскага Цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Эдуард Красоўскі:
– Мы хочам хутчэй распрануцца, пазагараць, даўжэй пабыць на сонцы. Здаецца, што гэтыя сонечныя промні павінны прынесці шмат карысці. На самой справе гэта зусім не так. Сонца нават у нашых шыротах хапае для таго, каб выклікаць абвастрэнні не толькі скурных захворванняў, але і абвастрэнне сардэчна-сасудзістых захворванняў. Пакутуюць гіпертонікі, пакутуюць людзі пры хранічных захворваннях.
Па папярэдняй інфармацыі Белгідрамета, такое спякотнае надвор’е будзе панаваць у краіне да наступнай суботы.
Беларускае Радыё Рацыя