Сітуацыя з COVID-19 на раніцу 17 сакавіка
Паводле афіцыйных звестак на раніцу 17 сакавіка ў сьвеце зафіксавалі больш за 182,7 тысячы выпадкаў COVID-19: каля 81 тысячы ў Кітаі, 28 тысяч у Італіі, 15 тысяч у Іране, 10 тысяч у Гішпаніі, 8,3 тысячы ў Паўднёвай Карэі, 7,2 тысячы ў Нямеччыне, 6,6 тысячы ў Францыі, 4,7 тысячы ў ЗША.
Ад хваробаў, якія выклікаў новы каронавірус, у сьвеце памерлі 7144 чалавекі: 3230 у Кітаі, 2158 у Італіі, 853 у Іране, 342 у Гішпаніі, 148 у Францыі, 93 у ЗША, 81 у Паўднёвай Карэі.
Выпісалі здаровымі 79,9 тысячы пацыентаў, у цяжкім стане знаходзяцца 6,2 тысячы пацыентаў.
У Беларусі пацьвердзілі 36 выпадкаў COVID-19, «на кантролі» — 2583 чалавекі.
svaboda.org