Сітуацыя з COVID-19 у Беларусі застаецца складанай



Колькасць выяўленых захварэўшых на COVID-19 у Беларусі за суткі склала 663 чалавекі. Міністэрства аховы здароўя Літвы зноў унёс Беларусь у спіс краін, дзе сітуацыя з COVID-19 застаецца складанай.

Актуальны стан мераў і падзей на сёння ў беларускай сталіцы прадставіць наш карэспандэнт Вольга Сямашка:

–  21 чэрвеня ў Беларусі будзе адзначаецца Дзень медычных работнікаў. Сталічныя міліцыянты загадзя павіншавалі медработнікаў з прафесійным святам. Афіцэрскім сходам менскай міліцыі было прынята рашэнне правесці ўрачысты канцэрт і падарыць свята людзям, якія сёння знаходзяцца на перадавой у барацьбе з каронавірусам.

Міністэрства аховы здароўя дало рэкамендацыі па прафілактыцы COVID-19 у санаторна-курортных арганізацыях. Каронавірус унесены ў пералік захворванняў, якія даюць права на бясплатнае забеспячэнне лекавымі сродкамі, а таксама лячэбным харчаваннем.

У Менску экспрэс-тэст на антыцелы да каронавірусу можна зрабіць у трох установах аховы здароўя: РНПЦ спорту, 14-й цэнтральнай раённай паліклініцы і 15-й гарадской паліклініцы. Кошт тэстаў вар’іруецца ад 18 да 24 рублёў.

У школах сталіцы ўпершыню адменена летняя працоўная практыка.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: minsknews.by