Сітуацыя з каронавірусам глабальна пагаршаецца
Генеральны дырэктар Сусветнай арганізацыі здароўя Тэдрас Аданом Гебрэесус заявіў пра пагаршэнне сітуацыі з пандэміяй COVID-19 у свеце.
Ён нагадаў, што агульная колькасць выпадкаў COVID-19 дасягнула 7 мільёнаў, колькасць памерлых — 400 тысяч. Хоць сітуацыя ў Еўропе паляпшаецца, глабальна яна пагаршаецца, адзначыў ён. Таксама ён адзначыў рост новых выпадкаў ва Усходняй Еўропе і Цэнтральнай Азіі. Каля 75% новых выпадкаў паходзяць з 10 краін, большасць з якіх у Амерыках і Паўднёвай Азіі, дадаў кіраўнік WHO. За 8 чэрвеня найбольшы прырост выпадкаў новага каронавіруса далі ЗША, Бразілія, Расея, Індыя, Пакістан, Чылі, Мексіка, Саудаўская Аравія, Перу і Бангладэш (Беларусь на 21-м месцы па гэтым паказніку).
Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Denis Balibouse/File Photo / Reuters