Сітуацыя з каронавірусам на Берасцейшчыне
Літаральна да канца тыдня лічба тых, хто хворы на каронавірус, у Берасцейскай вобласці можа перакрочыць адзнаку ў тры сотні чалавек. Дадзеных у разрэзе рэгіёна не паведамляецца, але заўважная сур’ёзная дынаміка ў агульнай статыстыцы, мінімум дзесяць працэнтаў штодня ў плюсе.
Кажа наш карэспандэнт Аліса Поль:
– Паводле афіцыйных крыніц, толькі ў Берасці на самаізаляцыі зараз знаходзяцца больш за тысячу семсот чалавек. Такія лічбы агучыў галоўны санітарны лекар Берасця і Берасцейскага раёна Генадзь Радчанка. Большасць – гэта дальнабойнікі, а таксама тыя, хто вярнуўся з-за мяжы. З паўтары сотні – людзі, што з’яўляюцца кантактамі першага і другога ўзроўняў.
Лічбы па кожным з раёнаў адсутнічаюць. Але ў сацыяльныя сеткі трапляюць выказванні жыхароў берасцейскай вобласці пра перапоўненасць лякарняў хворымі на пнеўманію. Тэсты на COVID-19 у малых гарадах ніхто не робіць. І толькі ў выключных выпадках накіроўваюць у інфекцыйнае аддзяленне абласной лякарні.
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце