Сітуацыя з каронавірусам на Піншчыне



Па інфармацыі Пінскай цэнтральнай паліклінікі ў горадзе пад назіраннем медыкаў знаходзіцца 131 чалавек, якія нядаўна прыехалі з-за мяжы. Пераважная колькасць вярнулася з Польшчы – 97 чалавек.

Па словах лекара-эпідэміёлага Веры Селюжыцкай вядзецца маніторынг, як выконваецца самаізаляцыя:

– Запланавана правядзенне рэйдаў па адрасам грамадзянаў, якія прыбылі з-за мяжы з тым, каб пераканацца, што яны сапраўды выконваюць прынцып самаізаляцыі. У выпадку парушэння рэжыму да такіх грамадзянаў будуць ужытыя меры. Іх папярэджваюць, што яны абавязаныя ізалявацца згодна з пастановай.

У адпаведнасці з пастановай Савета міністраў №171 ад 25 сакавіка за невыкананне патрабаванняў самаізаляцыі прадугледжана адказнасць згодна з заканадаўствам, але не ўдакладняецца якая.

Беларускае Радыё Рацыя