Сітуацыя з каронавірусам на Піншчыне
Па апошняй інфармацыі Пінскай цэнтральнай паліклінікі, у рэгіёне каронавіруснай інфекцыі не выяўлена, а на самаізаляцыі знаходзіцца 163 чалавекі. Усе гэтыя асобы вярнуліся з-за мяжы і большасць з Польшчы.
“Самае галоўнае – быць падрыхтаванымі да сустрэчы з гэтым вірусам”, – кажа лекарка Вера Селюжыцкая:
– Гэта гаворыць пра тое, што пакуль атрымліваецца запавольваць тэмп распаўсюджвання гэтай інфекцыі. Мы павінны быць гатовыя да сустрэчы з ёю. Зараз аб’яўлена самаізаляцыя для многіх хворых, гэта вельмі неабходнае мерапрыемства, трэба выконваць правілы самаізаляцыі і падчас самаізаляцыі трэба знаходзіцца дома. Гэтым вы дапаможаце медыцынскім работнікам. Бо хуткасць распаўсюджвання эпідэміі нашмат знізіцца.
Нагадаем, што ад 26-га сакавіка ўсе грамадзяне, якія вяртаюцца з краін, дзе ёсць выпадкі каронавіруса, павінны знаходзіцца на двухтыднёвай самаізаляцыі пад наглядам медыкаў.
Беларускае Радыё Рацыя
Фота maxim-nm.livejournal.com