Сітуацыя з незалежнымі медыя значна пагоршылася



За апошнія некалькі месяцаў сітуацыя з незалежнымі медыя ў берасцейскім рэгіёне значна пагоршылася.

Найперш – адсутнічае доступ да інфармацыі і гарантаваная бяспека на масавых мерапрыемствах, – адзначыў дырэктар «МП компані» («Медыя Палессе») Максім Гарда:

– Мы доўга дамагаліся статусу СМІ, якія мы атрымалі адразу з папярэджаннем. Так, мы маем права працаваць па сённяшняму заканадаўству гэтай дзяржавы, але мы бачым прыклады, што гэта не з’яўляецца нейкім прававым важным статусам для прыняцця рашэнняў нашых уладаў.

Максім Гарда спадзяецца, што да асноўнага дня выбараў і пасля яго не будзе яшчэ больш узмацняцца ціск на незалежныя медыя. Паколькі і так створаныя неспрыяльныя ўмовы для працы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: facebook.com