Сітуацыя з пандэміяй каронавірусу ў свеце на вечар 22 сакавіка
Штодзённа ў свеце працягвае расці колькасць людзей, якія заразіліся каронавірусам і колькасць памерлых у выніку заражэння.
Сітуацыя ў Італіі па-ранейшаму выглядае трагічна, за апошні дзень памерлі 651 чалавек (гэта, аднак, менш, чым за папярэднія суткі). Агульная колькасць ахвяр эпідэміі ў Італіі зараз складае 5 476 чалавек. Вельмі цяжкай застаецца сітуацыя і ў Іспаніі, дзе за суткі памерлі 375 чалавек (на 90 больш, чым днём раней. У Кітаі сітуацыя стабілізавалася – за суткі памерлі 6 чалавек.
Колькасць інфікаваных COVID-19 на вечар 22 сакавіка па ўсім свеце складае 338 225 чалавек. 96 958 чалавек вылечылася.
Паводле афіцыйных міжнародных звестак у дзясятку краін па колькасці пацверджаных выпадкаў захворвання уваходзяць:
Кітай (81 064 чалавекі) – 6 новых ахвяр;
Італія (59 138) — 651 новая смерць за суткі і 5 з паловай тысяч новых захварэўшых;
ЗША (38 167) — яшчэ 94 памерлых. ЗША па колькасці хворых выйшлі на сумнае 3-е месца, вырасла і колькасць памерлых за суткі;
Іспанія (28 603) — яшчэ 375 смерцяў;
Германія (24 806) — яшчэ 9 памерлых;
Іран (21 638) — яшчэ 129 смерцяў;
Францыя (16 018) – 112.
Паўднёвая Карэя (8 897) – 2 новыя ахвяры;
Швайцарыя (7 474) – 18;
Вялікабрытанія (5 683) – 48.
Усяго на планеце ўжо 23 краіны, дзе колькасць захварэўшых перавысіла 1 тысячу чалавек. Акрамя пералічаных вышэй дзяржаў, гэта Нідэрлянды, Бельгія, Аўстрыя, Нарвегія, Швецыя, Партугалія, Канада, Данія, Аўстралія, Малайзія, Бразілія, Японія. 22 сакавіка да гэтага пераліку дадалася Чэхія.
Агульная колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце дасягнула 14 597 чалавек, за апошнія суткі памерла 1 590 чалавек.
Найбольш памерлых за ўвесь час зафіксавана ў Італіі – 5 476 чалавек.
Далей у гэтай сумнай статыстыцы ідуць:
Кітай – 3 261
Іспанія – 1 756. Іспанія выйшла на сумнае 3-е месца па колькасці ахвяр.
Іран – 1 685
Францыя – 674
ЗША – 396
Паводле афіцыйных звестак сітуацыя ў суседніх з Беларуссю краінах наступная:
Польшча – 627 інфікаваных – 7 чалавек памерлі;
Расея – 367 – 1 смерць;
Латвія – 139 – смяротных выпадкаў не зафіксавана;
Літва – 129 – 1;
Украіна – 47 – памерлі 3 чалавекі.
Паводле апошніх звестак у Беларусі 76 інфікаваных, фактаў смерці афіцыйна не падавалася.
Беларускае Радыё Рацыя