Сітуацыя з пандэміяй у свеце на вечар 21 сакавіка
Штодзённа ў свеце працягвае расці колькасць людзей, якія заразіліся каронавірусам і колькасць памерлых у выніку заражэння.
Сітуацыя ў Італіі няўхільна і трагічна пагаршаецца, за апошні дзень памерла ажно 793 чалавек (зноў намнога больш, чым за папярэднія суткі!). Агульная колькасць ахвяр эпідэміі ў Італіі зараз складае 4 825 чалавек. Вельмі цяжкай застаецца сітуацыя і ў Іспаніі, дзе за суткі памерлі 285 чалавек. У Кітаі становішча стабілізуецца – за суткі памерлі 7 чалавек.
Колькасць інфікаваных COVID-19 на вечар 21 сакавіка па ўсім свеце перавысіла адзнаку 300 тысяч і складае 303 065 чалавек. 94 639 чалавек вылечылася.
Паводле афіцыйных міжнародных звестак у дзясятку краін па колькасці пацверджаных выпадкаў захворвання уваходзяць:
Кітай (81 008 чалавек) – 7 новых ахвяр;
Італія (53 578) — 793 новых смерцяў за суткі і 6 з паловай тысяч новых захварэўшых;
Іспанія (25 374) — яшчэ 285 смерцяў;
ЗША (24 116) — яшчэ 32 памерлых. ЗША па колькасці хворых выйшлі на сумнае 4-е месца, аднак колькасць памерлых знізілася;
Германія (22 084) — яшчэ 15 памерлых;
Іран (20 610) — яшчэ 123 смерці;
Францыя (14 459) – 112 памерлых за суткі.
Паўднёвая Карэя (8 799) – 8 новых ахвяр;
Швайцарыя (6 489) – 18;
Вялікабрытанія (5 018) – 56.
Усяго на планеце ўжо 22 краіны, дзе колькасць захварэўшых перавысіла 1 тысячу чалавек. Акрамя пералічаных вышэй дзяржаў, гэта Нідэрлянды, Аўстрыя, Бельгія, Нарвегія, Швецыя, Данія, Партугалія, Малайзія, 21 сакавіка да гэтага пераліку дадаліся Канада, Аўстралія, Японія, Бразілія.
Агульная колькасць ахвяраў каронавірусу ў свеце дасягнула 12 955 чалавек, за апошнія суткі памерла 1 575 чалавек.
Найбольш памерлых за ўвесь час зафіксавана ў Італіі – 4 825 чалавек.
Далей у гэтай сумнай статыстыцы ідуць:
Кітай – 3 255
Іран – 1 556
Іспанія – 1 378
Францыя – 562
Паводле афіцыйных звестак сітуацыя ў суседніх з Беларуссю краінах наступная:
Польшча – 492 інфікаваных – 5 чалавек памерлі;
Расея – 306 – 1 смерць;
Латвія – 124 – смяротных выпадкаў не зафіксавана;
Літва – 83 – 1;
Украіна – 41 – памерлі 3 чалавекі.
Паводле апошніх звестак у Беларусі 76 інфікаваных, фактаў смерці афіцыйна не падавалася.
Беларускае Радыё Рацыя