СК адпускае супрацоўнікаў TUT.BY і іншых журналістаў
Следчы камітэт паведаміў, што пасля правядзення комплексу неадкладных следчых і іншых працэсуальных дзеянняў па крымінальнай справе следствам прынята рашэнне аб вызваленні Ганны Калтыгінай, Галіны Уласік, Ганны Ермачонак і іншых асоб, якія праходзяць па справе.
Ганна Калтыгіна
Пасля з’яўлення прэс-рэлізу СК каля дзевяці гадзін вечара будынак першым пакінуў журналіст Аляксей Жукаў, пасля яго з’явіліся рэдактар TUT.BY Ганна Калтыгіна, журналіст TUT.BY Ганна Ермачонак.
Ганна Калтыгіна распавяла, што стаўленне следчых было добразычлівым, чаго нельга сказаць пра канвоі. У ІЧУ на Акрэсціна таксама ўсё было карэктна, лекі выдавалі па першым патрабаванні.