СК масава апытвае жыхароў Віцебшчыны пра „дыверсіі” на чыгунцы
Следчы камітэт масава апытвае жыхароў Віцебшчыны пра “дыверсіі” на чыгунцы – паведамляе „Вясна”.

Пра выклікі да следчых паведамляюць жыхары абласнога цэнтру, а таксама Наваполацка і Оршы. Як правіла, гэта людзі, якія „засвяціліся” падчас мірных пратэстаў 2020 года, і праз гэта трапілі ў міліцэйскую „базу нядобранадзейных асоб”. Падчас допытаў гучаць практычна аднолькавыя пытанні, бо следчыя ў Віцебску і іншых гарадах працуюць па замове са сталіцы, дзе пачатая крымінальная права з нагоды „дыверсій” на чыгунцы.
Пра сутнасць крымінальнай справы не паведамляюць, а выкліканых на допыт апытваюць у якасці “сведак”.
