СК не знайшоў крыміналу ў раненні кіроўцы аўтобуса светлашумавой гранатай



Следчы камітэт не знайшоў крыміналу ў раненні кіроўцы аўтобуса светлашумавой гранатай. «Мінсктранс» правядзе пазапланавы інструктаж персаналу. З апублікаванага Tut.by дакумента вынікае, што 25 лістапада Следчы камітэт адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы і назваў раненне «няшчасным выпадкам».

10 жніўня Павел Сібілёў выконваў рэйс па маршруце № 163. Перад «Пушкінскай», дзе адбывалася акцыя пратэсту, ён выпусціў пасажыраў і выйшаў з аўтобуса, каб ацаніць абстаноўку. Тут у метры ад яго выбухнула граната.

Следчы камітэт назваў гэтае здарэнне «няшчасным выпадкам». Віны сілавікоў ён не ўгледзеў, бо тыя «знаходзіліся далёка, таму зрабіць мэтанакіраваны стрэл было немагчыма». Кіроўца Павел Сібілёў месяц правёў у шпіталі пасля ранення аскепкамі светлашумавой гранаты. 

Фота: tut.by