СК працягнуў на два месяцы праверку абставінаў смерці Вітольда Ашурка
Следчы камітэт працягнуў на два месяцы праверку абставінаў смерці Вітольда Ашурка
«Праверка падоўжана ў сувязі з тым, што працягнулі час экспертызаў. Спытаў, якія версіі разглядаюцца, на што следчы сказаў, што няма экспертызаў — няма версій», — паведамляе брат Вітольда Андрэй Ашурак.
Да гэтага часу невядомы лёс дзённіка Вітольда Ашурка, пра які палітвязень згадваў у лістах і які не аддалі сваякам з астатнімі асабістымі рэчамі. Па словах брата, следчы падаў запыт у турму №1 у Гародні, дзе палітвязень знаходзіўся ў апошні час да этапавання ў калонію. Адказ адтуль пакуль не прыйшоў.
Беларускае Радыё Рацыя