СК праводзіць даследчую праверку па факце выбуху дома ў Барысаве



Упраўленне Следчага камітэта па Менскай вобласці праводзіць даследчую праверку па факце выбуху дома ў Барысаве.

Як паведамляе прэс-служба ведамства, цяпер следчая група ажыццяўляе дадатковы агляд з выкарыстаннем спецыяльнай тэхнікі для разбору будынка.

„Бяруцца для даследавання сляды і прадметы. Апытваюцца сведкі, відавочцы, сваякі, збіраюцца матэрыялы, якія характарызуюць пацярпелага. Вывучаюцца канфіскаваныя дакументы па газазабеспячэнні і іншым тэхнічным абслугоўванні”, — паведамляе СК.

Папярэдні аналіз сітуацыі дае падставы разглядаць у якасці адной з версій выбух газапаветранай сумесі бытавога характару, адзначылі ў ведамстве.

Выбух адбыўся 4 снежня каля 16.00. Пацярпеў мужчына. Цяпер ён знаходзіцца ў бальніцы. Быў пашкоджаны легкавы аўтамабіль. Паводле дадзеных МНС, дом не прыдатны для далейшага пражывання.

belapan.by