СК распачаў крымінальную справу ў дачыненні да ўдзельнікаў „мабілізацыйнага плана „Перамога”
Следчы камітэт па матэрыялах ГУБАЗіК распачаў „крымінальную справу па факце стварэння, кіраўніцтва і ўдзелу ў экстрэмісцкім фармаванні — так званым „мабілізацыйным плане „Перамога”, паведамляецца ў тэлеграм-канале ведамства.

„Асобы, якія стварылі названае экстрэмісцкае аб’яднанне, у тым ліку экстрэмісцкая група здраднікаў краіны, якія знаходзяцца за межамі Рэспублікі Беларусь і называюць сябе BYPOL, падлягаюць прыцягненню да крымінальнай адказнасці за стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім (ч. 1, 2 арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса Беларусі) у парадку, устаноўленым заканадаўствам і міжнародна-прававымі актамі”, — гаворыцца ў паведамленні.
У ім таксама адзначаецца, што „члены фармавання „план „Перамога”, якія ўвайшлі і знаходзяцца там пасля 08.11.2021 у якасці ўдзельнікаў, у тым ліку тыя, хто пакінуў у чат-боце аднайменнага тэлеграм-канала свае дадзеныя для выканання па ўказанні замежных штабоў экстрэмісцкіх дзеянняў на тэрыторыі Беларусі, будуць прыцягвацца да адказнасці за ўваходжанне ў склад экстрэмісцкага фармавання ў мэтах учынення злачынства экстрэмісцкай скіраванасці (ч. 3 арт. 361-1 КК Беларусі)”. Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне да шасці гадоў пазбаўлення волі.
