СК пачаў крымінальную справу супраць тэлеканала «Белсат»
Следчы камітэт пачаў крымінальную справу ў дачыненні да службовых асоб тэлеканала «Белсат» па факце ўхілення ад выплаты падаткаў. Пра гэта ў эфіры СТВ распавёў начальнік упраўлення СК па Менску Сяргей Паско.
„Мы літаральна напярэдадні распачалі крымінальную справу па факце ўхілення ад выплаты падаткаў службовымі асобамі „Белсату”. Гэта чыста эканамічны артыкул, нічога з палітыкай тут не звязана”, – заявіў Паско.
