СК: Затрыманы кіраўнік адміністрацыі Ленінскага раёна Менска
Следчым камітэтам распачатая і расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна Менска.
Як паведамляе прэс-служба СК, рашэнне аб распачынанні крымінальнай справы прынятае на падставе праверкі, праведзенай супрацоўнікамі галоўнага ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю і карупцыяй (ГУБАЗіК) МУС.
„Паводле звестак следства службовая асоба перавысіла свае службовыя паўнамоцтвы, што пацягнула прычыненне шкоды аднаму з прадпрыемстваў Ленінскага раёна Менска”, – адзначаецца ў паведамленні
Дзеянні кіраўніка раёна кваліфікаваныя следствам на падставе ч. 3 арт. 426 КК (перавышэнне службовых паўнамоцтваў), у дачыненні да яго прымененая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Расследаванне працягваецца ў цесным узаемадзеянні з МУС, падкрэслілі ў Следчым камітэце.
Пасаду кіраўніка адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы займае Валерый Кулеш, прызначаны ў 2009 годзе.