Скандал вакол польскіх прыпраў у Расеі



У расейскіх крамах на вырабленых у Польшчы прыправах з’явіліся правакацыйныя надпісы. Яны паведамляюць, што гэты прадукт з варожай Расеі краіны.

kamis

Як паведамляе сайт rmf24.pl, у сетцы крамаў „Пятёрочка” на вырабленых у Польшчы кухонных прыправах з’явіліся налепкі „Увага, гэты прадукт выраблены на тэрыторыі краіны, якая вядзе ў адносінах да Расеі варожую палітыку”.

Дэпутат ад камуністаў Валерый Рашкін запэўнівае, што гэта правакацыя і гандлёвая сетка не мае нічога супольнга з гэтым. Уладальнік сеткі крамаў таксама сцвярджае, што яна не ўдзельнічае ў гэтай акцыі.