Скаргу Алеся Меха Берасцейскі аблсуд не задаволіў



Касацыйная скарга грамадскага актывіста з Кобрына Алеся Меха ў Берасцейскім абласным суддзе засталася без задавальнення, а рашэнне суда Кобрынскага раёна без змянення. Паводле Алеся Меха, ён прасіў адмяніць рашэнне Кобрынскага раённага суда наконт пакарання яго нібы за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве ў Свіслачы падчас ускладання кветак да помнікаў героям-каліноўцам.

– Паседжанне вяла суддзя Берасцейскага абласнога суда Сурма Наталля Міхайлаўна. Яна зачытала матывавальную частку, зачытала нашу скаргу. І вынесла рашэнне. Рашэнне ўжо было падрыхтаванае.

Па словах Алеся Меха, рашэнне суддзі абласнога суда Наталлі Сурма, безумоўна, будзе абскарджана.

Беларускае Радыё Рацыя