Скаргу Алеся Міхалевіча не задаволілі
Суддзя суда Маскоўскага раёна Берасця Таццяна Гаргадзэ 13 снежня 2019 года ад імя Рэспублікі Беларусі не задаволіла скаргі грамадзяніна Алеся Міхалевіча.
Той скардзіўся на дзеянні супрацоўніка Берасцейскай мытні па моўным пытанні.
Суддзя агучвае пастанову суда:
– Кіруючыся артыкулам 302, 303, 304, 306, 357 грамадзянскага працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, суд вырашыў – адмовіць Аляксею Міхалевічу ў задавальненні скаргі на дзеянні службовай асобы Берасцейскай мытні. Рашэнне можа быць абскарджана, апратэставана ў Берасцейскі абласны суд праз суд Маскоўскага раёна горада Берасця ў 15-ці дзённы тэрмін з дня вынясення рашэння або ў той жа тэрмін з дня ўручэння асобе, якая мае права на апеляцыйнае абскарджанне, апратэставанне па яе патрабаванні матываванай часткі рашэння, аб складанні якой яна мае права заявіць на працягу 10 дзён пасля абвяшчэння рашэння.
Некалькі месяцаў таму Алесь Міхалевіч праязджаў памежны пераход у Берасці. З ягоных словаў, супрацоўніца мытні Алеся Пахомава адмовіла ў просьбе камунікаваць з ім па-беларуску. Алесь Міхалевіч у сваю чаргу напісаў заяву ў «Кнігу заўваг і прапаноў», а пасля дайшоў да Мытнага камітэта і суда. Ён збіраецца скардзіцца далей.
Поўны матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя