Скаргу нашай журналісткі зарэгістраваў Камітэт ААН па правах чалавека



Журналіст-фрылансер з Глыбокага Таццяна Смоткіна, якая супрацоўнічае ў тым ліку і з Беларускім Радыё Рацыя, атрымала адказ Камітэта ААН па правах чалавека. Летась журналістка два разы была аштрафаваная за “незаконны выраб прадукцыі СМІ”. У Жэневе паведамілі, што скарга Таццяны Смоткінай зарэгістраваная. Яна лічыць, што прыцягненне да адказнасці — віна не мясцовай улады, а ўсёй дзяржаўнай сістэмы.

Асабіста я не лічу, што ў гэтым вінаватыя мясцовыя чыноўнікі. Мне падаецца, што яны нават паважліва да нас ставяцца, бо мы робім не толькі крытычныя матэрыялы, але і рэкламуем сваю мясцовасць ды сваіх землякоў. Асноўная віна мясцовых чыноўнікаў, я лічу, у тым, што яны абслугоўваюць гэты дыктатарскі рэжым. Вось і ўсё. Палітыка ўсёй беларускай дзяржавы заснавана на тым, каб задушыць іншадумства. З незалежнымі журналістамі трэба больш павазіцца ў гэтым плане.

Таццяна Смоткіна лічыць, што дамагчыся прагрэсу ў сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі можна будзе толькі тады, калі не толькі журналісты пачнуць звяртацца са скаргамі ў Камітэт ААН па правах чалавека.

Кастусь Багушэвіч, Беларускае Радыё Рацыя