Скаргу незалежнай журналісткі з Берасця не задаволілі
Скаргу Іны Хоміч на пастанову суда Маскоўскага раёна Берасця не задаволілі.
Незалежная журналістка была аштрафаваная на 30 базавых велічынь за працу на замежны сродак масавай інфармацыі без акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных спраў Беларусі і парушэнне правілаў „распаўсюду і вырабу прадукцыі СМІ”. Касацыйную скаргу разглядаў суддзя Берасцейскага абласнога суда Міхаіл Мохар.
Паводле яго высноваў, скарга Іны Хоміч не можа быць задаволеная:
– З абласнога мне прыйшоў адказ – у маёй надзорнай скарзе адмовіць і пакінуць усё без змен. Суд першай інстанцыі ўсё правільна ўлічыў, у тым ліку і маю асобу, усе факты правераныя, усё даказана, мая віна даказана, таму няма сэнсу задавальняць маю скаргу.
Незалежная журналістка Іна Хоміч лічыць, што Канстытуцыя Беларусі гарантуе ёй права на атрыманне, захоўванне і распаўсюд інфармацыі. А таму не лічыць сябе вінаватай. Разам з праваабаронцам Раманам Кісляком яна збіраецца пайсці ў вышэйшыя судовыя інстанцыі каб урэшце дамагчыся адмены штрафу.
Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота budzma.org