„Скажы дэпутату” — квэст ад ініцыятывы „За свой горад”
„Скажы дэпутату” — такі квэст пачала ў Берасці ініцыятыва „За свой горад”. Конкурс будзе ладзіцца з 1 чэрвеня па 31 ліпеня.
Так актывісты спрабуюць павысіць актыўнасць жыхароў горада і мясцовых дэпутатаў для вырашэння лакальных праблем, распавёў палітык Ігар Маслоўскі:
– Наша мэта – гэта садзейнічаць павышэнню актыўнасці жыхароў Берасця ў вырашэнні мясцовых праблем. Таму такія праблемы можна вырашаць праз выканаўчыя і праз прадстаўнічыя органы ўлады. І мы вырашылі прадоўжыць сваю кампанію, у мінулым годзе праводзілі яе пад назвай „Знайдзі дэпутата”, мы іх частку знайшлі, а частку не знайшлі. Тым не менш зараз мы робім наступныя крокі і праводзім ужо такую кампанію ў выглядзе квэста.
Як адзначыў Ігар Маслоўскі, галоўным прызам стане смарт-гадзіннік. За рэкамендацыямі, як правільна складаць звароты дэпутатам, прапануецца пісаць на электронную пошту: [email protected].
Беларускае Радыё Рацыя, Берасце