Скірмунты на Палессі
На Палессі, 190 гадоў таму, нарадзіўся Казімір Скірмунт: архітэктар, удзельнік вызваленчага паўстання 1863-64 гадоў. За падтрымку генерала Рамуальда Траўгута, ён разам са сваёй жонкай Хэленай і 12-гадовай дачкой Канстанцыяй быў рэпрэсаваны расейскімі ўладамі. Іх пазбавілі маёмасці ў фальварку Калоднае і выслалі ў Сібір на 8 гадоў.
Краязнаўца Эдвард Злобін адзначае, што ў Пінску дагэтуль захаваліся будынкі, якія праектаваў Скірмунт:
– У Пінску з яго архітэктурнай спадчыны застаўся будынак быўшай гімназіі, які месціцца на вуліцы Леніна ў цэнтры горада. Вядома, што праектаваўся ён на сродкі Скірмунтаў, таму што гэты пляц зялі належыў Друцкім-Любецкім, і Скірмунты выкупілі ў іх для будаўніцтва навучальнай установы.
Пасля вяртання з высылкі ў Пінск, Казімір Скірмунт не мог знайсці сталую працу, а ягоная жонка, мастачка Хэлена, цяжка захварэла ў Сібіры ды неўзабаве памерла. Дачка стане адной з заснавальніц Краёвай партыі Літвы і Беларусі, знанай публіцысткай пачатку 20-га стагоддзя. На пінскіх старажытных могілках захавалася магіла Казіміра Скірмунта.
Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя