Скульптар Міско зноў казаў у Слоніме пра помнік Льву Сапегу



3 ліпеня на афіцыйным прыёме ў Слонімскім райвыканкаме прысутнічаў ганаровы грамадзянін Слоніма скульптар Іван Міско, які ўжо шмат гадоў працуе над помнікам Льву Сапегу ў Слоніме і ніяк яго не паставіць, лічачы грошы і ганарары ад будучага помніка.

Іван Міско прывёз макет помніка Льву Сапегу і сказаў, што калі будзе поўнасцю зацверджаны каштарыс праекта і аўтарскі ганарар, то 25% ад сваёй долі ён перадасць на помнік Льву Сапегу над якім ён працуе.

Па словах Івана Міско, помнік Льву Сапегу павінен з’явіцца ў Слоніме ў 2018 годзе. Хаця некалькі месяцаў таму старшыня Слонімскага райвыканкама Алег Таргонскі на прэс-канферэнцыі для слонімскіх журналістаў абяцаў, што помнік Льву Сапегу ў цэнтры Слоніма на Першамайскай вуліцы з’явіцца сёлета.

Беларускае Радыё Рацыя, Слонім