Скверам і паркам Гародні могуць надаць імёны Орды, Багушэвіча, Агінскага і Караткевіча



Прапанову жыхароў гарадзенскага мікрараёну Альшанкі надаць мясцовым паркам і скверам імёны Напалеона Орды, Францішка Багушэвіча, Міхала Агінскага і Уладзіміра Караткевіча разгледзіць пры іх стварэнні гарадская тапанімічная камісія. Адпаведны адказ за подпісам намесніка старшыні гарвыканкаму Андрэя Жука атрымаў каардынатар БХД у Гародні Яўген Дудкін.

У адказе адзначаецца, што дадатковае азеляненне на пустых участках мікрараёну, добраўпарадкаванне, стварэнне муралаў можа быць рэалізаванае або грамадзянамі падчас суботнікаў, або пры наяўнасці сродкаў.

Яўген Дудкін балатуецца па Гарадзенскай-Кастрычніцкай выбарчай акрузе №50.

Паводле bchd.info