Славамір Адамовіч напісаў працяг нашумелага верша „Забі прэзідэнта”



Вядомы літаратар ды грамадскі дзеяч Славамір Адамовіч выступіў у Бабруйску.

Яго часта называюць „першым палітвязнем” у найноўшай гісторыі Беларусі з-за верша „Забі прэзідэнта”, пасля якога напрыканцы 90-ых аўтар быў арыштаваны. Бабруйчанам пашчасціла пачуць працяг гэтага верша, які паэт напісаў зусім нядаўна.

На сустрэчы я назаву гэта якраз працягам таго першага верша „Забі прэзідэнта”. Тут якраз палітычны перформанс у вершаванай форме я паказаў. Чаму па-расейску? Таму што так я выяўляю крайнюю ступень агіды, пагарды. На жаль, ужо больш за 20 гадоў застаецца актуальным той першы верш, які называецца „Забі прэзідэнта”. Я буду шчаслівы, калі ён нарэшце перастане быць актуальным.

Падчас сустрэчы ён прэзентаваў бабруйчанам свой першы аўтабіяграфічны раман „Цана Еўропы, альбо Гісторыі Вільмана”, заснаваны на ўласным досведзе амаль дзесяцігадовага жыцця ў Нарвегіі.

[Not a valid template]

Алена Вільтоўская, Беларускае Радыё Рацыя, Бабруйск

Фота аўтаркі