Славамір Адамовіч: Я не чакаў, што на вуліцы выйдзе столькі людзей



Былы палітвязень, паэт і аўтар верша “Убіть презідента” Славамір Адамовіч наведаў Лідчыну і прачытаў там некалькі сваіх вершаў.

Паэт лічыць, што сёлетні супраціў рэжыму – ён не падобны на папярэднія.

– Не паўтараецца, а ў развіцці, дынамічным развіцці. Развіваецца з месяца ў месяц, як снежны камяк. Нарастае, нарастае ягоная брутальнасць. Цягам прамінулага жніўня і зараз на верасень гэта працягваецца. Усё лагічна. Гэта звер. Гэта антыбеларус.

Па словах Славаміра Адамовіча, брутальныя затрыманні будуць адбывацца часцей.

– Раптам людзі выступілі так масава. Ніхто не чакаў, не чакаў і я ў тым ліку, не чакалі і партыйныя нашы структуры, якія на сённяшні дзень засталіся. Таму лагічна. Чакаецца ўзрастанне брутальнасці.

РР: Вы думаеце, брутальнасць будзе працягвацца?

– Яна вядома будзе працягвацца. Да апошняга. Ён жа сам заяўляе і не перастае заяўляць. Вось і апошняя заява перад работнікамі пракуратуры.

Славамір Адамовіч стараецца і сам наведваць акцыі ў Менску ды іншых гарадах Беларусі, каб на свае вочы пабачыць, што адбываецца на акцыях пратэсту.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Сяргей Апановіча