Следчы камітэт адмовіўся заводзіць справы аб гвалце ў дачыненні да пратэстоўцаў
Следчы камітэт адмовіўся заводзіць справы аб гвалце ў дачыненні да пратэстоўцаў – гэта вынікае з адказу ведамства, накіраванага чальцу прэзідыума Каардынацыйнай рады Паўлу Латушку. У Следчым камітэце паведамілі, што правяраюць заявы аб незаконным прымяненні сілы і спецсродкаў, але ў заяве Латушкі, паводле іх слоў, няма звестак аб канкрэтных злачынствах і пацярпелых.
Беларускае Радыё Рацыя
