Следчы камітэт пачаў справу па “масавых беспарадках” 15 лістапада
Стала вядома, што Следчы камітэт пачаў справу па “масавых беспарадках” 15 лістапада.
Крымінальная справа па факце арганізацыі дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, і актыўнага ўдзелу ў іх па ч. 1 артыкула 342 распачата райаддзелам СК Фрунзенскага раёна Менска.
“15 лістапада на тэрыторыі сталіцы прайшлі несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы, падчас якіх затрыманы шэраг грамадзян, якія груба парушылі грамадскі парадак. Іх дзеянні былі спалучаныя з відавочным непадпарадкаваннем патрабаванням прадстаўнікоў улады і пацягнулі парушэнне працы транспарту і арганізацый”, — гаворыцца ў паведамленні СК.
Адзначаецца, што былі пашкоджаныя аб’екты гарадской інфраструктуры і транспартныя сродкі супрацоўнікаў міліцыі.
Па гэтым факце распачаты крымінальныя справы па ч. 1 артыкула 339 (хуліганства) Крымінальнага кодэкса.
Беларускае Радыё Рацыя