Следчы камітэт пастанавіў замарозіць рахунак Беларускай асацыяцыі журналістаў



Улады замарозілі аперацыі па рахунку Беларускай асацыяцыі журналістаў.  Сёння стала вядома, што з дня ператрусу ў офісе журналісцкай арганізацыі, па рашэнні Цэнтральнага апарата Следчага камітэта, абмежаваныя ўсе аперацыі па рахунку БАЖ. Прычым, замарожаныя не толькі плацяжы, але і папаўненне рахунку.

Нагадаем, што 14 ліпеня ў офісе БАЖ прайшоў ператрус, на які прадстаўнікоў арганізацыі нават не выклікалі. Сілавікі выламалі дзверы, правялі ператрус і апячаталі офіс. Мы зноў не маем доступу да пячаткі і статутных дакументаў арганізацыі.

Усяго за апошнія дні ў прадстаўнікоў медыя і ў рэдакцыях прайшлі 66 ператрусаў. Цэлая хваля ператрусаў прайшла таксама ў шэрагу НДА і праваабаронцаў.

Беларускае Радыё Рацыя