Следчы камітэт праводзіць праверку па факце гібелі супрацоўніка Аршанскага РУУС
Упраўленне Следчага камітэта па Віцебскай вобласці праводзіць праверку па факце гібелі супрацоўніка Аршанскага РУУС, цела якога знойдзенае ў службовым кабінеце, паведамляе тэлеграм-канал СК.
Высвятляюцца абставіны здарэння, прызначаныя шэраг неабходных экспертных даследаванняў, гаворыцца ў кароткім паведамленні.
Раней у інтэрнэце з’явілася інфармацыя аб тым, што 21 красавіка прыблізна апоўдні з табельнага пісталета застрэліўся падпалкоўнік міліцыі, начальнік групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі Аршанскага РУУС. Яго цела знайшоў падначалены ў службовым кабінеце.