Следчы камітэт завёў справу на сузаснавальніка ініцыятывы BY_help
Следчы камітэт прызнаў сузаснавальніка ініцыятывы BY_help Аляксея Лявончыка падазраваным па крымінальнай справе Каардынацыйнай рады. Нагадаем, яно ўзбуджана па ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу (Заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь).
У паведамленні СК гаворыцца, што з Дэпартамента фінансавых расследаванняў КДК атрыманая інфармацыя, якая сведчыць аб здзяйсненні Аляксеем Лявончыкам дзеянняў, накіраваных на дэстабілізацыю грамадскага парадку, паведамляе REFORM.by.
Гаворка ідзе аб пералічэнні з падкантрольнага яму рахунку ў адным з замежных банкаў грошай у Беларусь. Па версіі СК, яны прызначаныя «для падтрымання пратэстных акцый у Беларусі і аказання матэрыяльнай дапамогі асобам, якія прымаюць у іх актыўны ўдзел».
На сродкі, якія паступілі ў Беларусь накладзены арышт. Сапраўды, учора BY_help паведаміла пра блакаванне рахункаў людзей, якім ініцыятыва аказвала дапамогу.