Следчыя адмаўляюцца даць удаве Тарайкоўскага інфармацыю пра гібель мужа



Алена Герман, удава забітага пратэстоўца Аляксандра Тарайкоўскага, атрымала са Следчага камітэт адказ на сваю чарговую скаргу.

Дакумент падпісаў выканаўца абавязкаў начальніка Галоўнага ўпраўлення працэсуальнага кантролю Следчага камітэта Віталь Мірашнічэнка. Мянчанка прасіла даць ёй копію пастановы пра адмову пачынаць крымінальную справу па факце гібелі мужа, правесці службовую праверку службовых асоб Следчага камітэта, а таксама вярнуць родным рэчы, у якіх Тарайкоўскі знаходзіўся ў момант сваёй гібелі. Ва ўсіх просьбах адмоўлена.

Аляксандр Тарайкоўскі стаў першым забітым падчас пратэстаў 10 жніўня. Міліцыянты заявілі, быццам у яго ў руках узарвалася выбуховае прыстасаванне. Аднак відэа з месца здарэння абверглі гэтыя словы: на іх бачна, што мужчына з паднятымі рукамі стаяў насупраць шэрагу сілавікоў. Крымінальная справа па яго забойстве так і не была пачатая

Беларускае Радыё Рацыя