Трагічнае здарэнне падчас палявання ў Гарадоцкім раёне



Следчыя высвятляюць абставіны гібелі мужчыны ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці.

Як паведамляе Следчы камітэт у сваім тэлеграм-канале, увечары 21 лютага ў праваахоўныя органы паступіла паведамленне аб гібелі 37-гадовага мужчыны падчас палявання ў лясным масіве Гарадоцкага раёна. На месца здарэння выехала следча-аператыўная група.

„Следчымі агледжана месца здарэння, канфіскаваныя прадметы, прызнаныя рэчавымі доказамі. Дапытваюцца сведкі. Прызначанае правядзенне шэрагу экспертыз, у тым ліку судова-медыцынскай”, — гаворыцца ў паведамленні.

Па гэтым факце Гарадоцкім РАСК распачатая справа па ч. 1 арт. 144 (прычыненне смерці па неасцярожнасці) Крымінальнага кодэкса.

Паводле неафіцыйнай інфармацыі партала tut.by, як мяркуецца, падчас палявання старшыня Докшыцкага райвыканкама Алег Пінчук стрэлам па неасцярожнасці забіў мясцовага прадпрымальніка, дырэктара буйной будаўнічай кампаніі рэгіёну, уладальніка мясцовых рэстарана і кавярні.

belapan.by