Следчыя высвятляюць абставіны жорсткага забойства ў Менску
Упраўленнем Следчага камітэта па г. Менску высвятляюцца абставіны жорсткага забойства менчанкі, 1976 года нараджэння.
Следчымі ў шчыльным узаемадзеянні з аператыўнымі супрацоўнікамі ГУУС Менгарвыканкама выяўлена, што жанчына, чыё цела 7 чэрвеня было выяўлена ў двары жылога дома ў Фрунзенскім раёне сталіцы, была забітая ў адной з кватэр суседняга дома.
Устаноўлена, што падчас распівання спіртных напояў паміж загінулай і падазраванай, 1973 года нараджэння, адбылася сварка, падчас якой пацярпелай былі нанесеныя шматлікія ўдары нажом па розных частках цела. Пасля гэтага падазраваная патэлефанавала знаёмаму і папрасіла дапамагчы пазбавіцца ад цела, што ён і зрабіў, перанёсшы яго з кватэры на вуліцу.
Жанчына затрыманая. У дачыненні да яе пачатая крымінальная справа па ч.2 арт.139 (забойства, здзейсненае з асаблівай жорсткасцю) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Улічваючы цяжар здзейсненага злачынства, следства мае намер хадайнічаць перад пракурорам пра ужыванне да затрыманай меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Расследаванне працягваецца.