Следства адмовілася змяніць меру стрымання для Андрэя Скурко



Следства адмовіла бацькам Андрэя Скурко, якія прасілі змяніць яму меру стрымання, піша „Наша Ніва”.

У самога нашаніўца Скурко інсуліназалежны цукровы дыябет. Пасля яго затрымання пажылыя і хворыя бацькі засталіся без дапамогі. Дома Андрэя чакае паўтарагадовы сын. Следства заявіла, быццам мае падставы меркаваць, што Скурко ўцячэ ці будзе ціснуць на іншых асобаў, якія ўдзельнічаюць у крымінальным працэсе.

Раней следства адмовілася выпусціць з СІЗА пад асабістае паручальніцтва галоўнага рэдактара „Нашай Нівы” Ягора Марціновіча. Чацвёра нашаніўцаў былі затрыманыя 8 ліпеня. Было заяўлена, быццам яны няправільна аплочвалі камунальныя паслугі. Праз пэўны час следчыя выпусцілі бухгалтарку Вольгу Раковіч і галоўнага рэдактара часопіса „Наша гісторыя” Андрэя Дынько. Скурко і Марціновіч застаюцца за кратамі.

Беларускае Радыё Рацыя